Залічэнне вучняў у профільные класы сярэдніх школ адбываецца на конкурснай аснове па рэзультатах навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыіі: адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай сярэдняй адукацыі – не ніжэйшыя за 6. У профільныя класы без уліку сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі і адзнак па профільных прадметах залічваюцца пераможцы трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па адпаведных (профільных) вучэбных прадметах.
Залічэнне ў X клас, у якім усе вычэбныя прадметы вывучаюцца на базавым узроўні, адбываецца ў адпаведнасці з пунктам 94 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Пры фарміраванні X класаў ва ўстанове адукацыі неабходна ўлічваць:
1) колькасць выпускнікоў IX класаў, якія жадаюць працягнуць навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (у цэлым, уіншай установе адукацыі, напрыклад, у ліцэі і непасрэдна ў данай установе адукацыі);
2) колькасць патэнцыяльных вучняў X класаў (г. зн. вучняў IX класаў, якія маюць адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэйшы за 6 балаў) і іх індывідуальныя запатрабаванні, патрэбы і здольнасці;
3) колькасць вучняў X класаў, якія жадаюць вывучаць усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні і (або), вывучаючы ўсе вычэбныя прадметы на базавым узроўні, засвойваць адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) (за кошт вучэбных гадзін факультатыўных заняткаў; магчыма арганізацыя навучання на базе прафесійна-тэхнічнай адукацыі).
Патрабаванні да фарміравання профільных класаў у сярэдняй школе ўказаныя у абзацы першым данага раздзела, не распаўсюджваюцца на парадак прыёму ў X клас ліцэя, устаноў вышэйшай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, гімназіі. Вучням X класаў ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, гімназій, даецца права выбару вучэбных прадметаў, якія яны плануюць вывучаць на павышаным узроўні.
Згодна пункта 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асобы, якая атрымала агульную базавую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях-каледжах мастацтваў, па іх жаданні працягваюць атрыманне адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях-каледжах мастацтваў без здачы ўступных іспытаў і праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.
разгарнуць » / « згарнуць