У дні школьных канікул навучэнцы вакальна-фальклорага гурта "Вольніца" пад кіраўніцтвам выкладчыка дадатковай адукацыі Жук Аляксандры Віктараўны, павіншавалі дзяцей сярэдняй школы №121 з восеньскімі канікуламі і парадавалі канцэртна-гульнёвай праграмай "Песні і забавы беларусаў".


Весела і зычна гучалі беларускія народныя песні: "Госцікі", " У карагодзе", "А мы ў полі працавалі", "Калі ласка" і іншыя.
Удзельнікі мерапрыемства вадзілі карагоды, танчылі, гулялі ў беларускія гульні, а таксама з задавальненнем спявалі песні нашых бабуль. Песні, якія асвятляюць душу і весяляць сэрца!