Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.05.22

Сёння ў рамках раённага метадычнага аб’яднання кіраўнікоў школьных музеяў на базе сярэдняй школы № 20 адбылася дыялогавая пляцоўка па абмене вопытам

Госці семінара наведалі аглядавую экскурсію па школьным музеі «Вытокі», якую падрыхтавалі і правялі юныя экскурсаводы 10 «А» класа. На памяць аб музеі наведвальнікі атрымалі маленькія сувеніры з лагатыпам «Вытокаў».

Пасля экскурсіі Плёнкіна А.А., кіраўнік метадычнага аб’яднання, падвяла вынікі работы музеяў устаноў адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе.

Творчыя справаздачы прадставілі Конеў І.Д., кіраўнік музея «Вытокі» сярэдняй школы №20, Казанцава М.С., кіраўнік музея пра жыццё М.Ф. Шмырова сярэдняй школы № 73, Шчэнікава Л.І., кіраўнік музея «Пётр Міронавіч Машэраў» сярэдняй школы № 137,          Качаванава Г.А., кіраўнік музея «Беларуская хатка» і музея воінаў-інтэрнацыяналістаў ім. С.І.Грыцаўца гімназіі № 9.

 

 

Раздзелы сайта